У Барысаве 7-8 лютага прайшлі фінальныя гульні Кубка Мінской вобласці па міні-футболе. Толькі прадстаўнікі Маладзечанскага раёна гулялі там з камандаў нашага рэгіёну.

Занялі яны апошняе, пятае месца. Аднак толькі маладзечанцы здолелі адняць ачкі ў пераможцы: з камандай Пухавіцкага раёна згулялі ўнічыю 2:2.