Што рабіць, калі ты тлумачыш, як прайсці да Купалаўскага тэатра, а табе “Я не понимаю по-белорусски”?

Відэа з субцітрамі на сваім канале апублікаваў 11 лютага беларускі паэт і перакладчык Віталь Рыжкоў для “Будзьма“.

У арыгінале відэа вядоўца пытае мужчыну, колькі гадоў той ужо працуе. Мужчына прыгадвае вясёлы выпадак са сваёй працы.

У маладосці ён працаваў у рэстаране на пляжы, дапамагаў кухару гатаваць і прыбіраць. Аднойчы кухар папрасіў яго памыць рондалі – герой вынес іх на пляж, уткнуў палку ў пясок, прывязаў да яе рондалі і сышоў. А калі вярнуўся – посуд сплыў у мора. Мужчыне прыйшлося даставаць іх з далёкага камяністага берага, кухар злаваў і хваляваўся за рондалі.

Наша ніва“.