Яе прымеркавалі да 250-годдзя ад нараджэння Міхала Клеафаса, якое адзначаюць сёлета.

Экскурсію арганізавалі выданне “Волат” і вілейская суполка Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Падарожжа, якое адбылося ў суботу, 7 лютага, арганізавалі па маршруце Вілейка-Маладзечна-Беніца-Залессе-Крэва-Смаргонь-Вілейка. Спецыяльны турыстычны аўтобус на 40 пасажыраў волатаўцы заказалі ў вілейскім аўтапарку.

На першым прыпынку ля помніка Міхалу Клеафасу Агінскаму ля музычнага каледжа ў Маладзечне пра сувязь знакамітага роду з горадам распавяла супрацоўніца Вілейскага краязнаўчага музея Вольга Карэц.

Ля помніка Агінскаму каля музычнага каледжа ў Маладзечне. Фота Міхася Куляша.

Ля помніка Агінскаму каля музычнага каледжа ў Маладзечне. Фота Міхася Куляша.

Каля Троіцкага касцёла 18 стагоддзя ў Беніцы выступіла Тэрэза Канецкая.

Беніца. Фота Міхася Куляша.

Беніца. Фота Міхася Куляша.

Беніца. Фота Міхася Куляша.

Беніца. Фота Міхася Куляша.

Па залескай сядзібе правяла экскурсію дырэктар музея пры ёй Людміла Градзіцкая. Наведнікам прапанавалі фільм рэжысёра Анастасіі Мірашнічэнкі “Рана ў сэрцы. Міхал Клеафас Агінскі”. Удзельнікі пагулялі па ваколіцах, убачылі камень памяці Тадэвуша Касцюшкі, фатаграфаваліся.

Ад Таварыства аховы помнікаў і “Волата” перадалі музею-сядзібе некалькі вялікіх плакатаў Міхала Агінскага, камплекты паштовак, нумары “Волата”. Усё гэта зробленае вілейскімі краязнаўцамі.

У адказ ад Залесся віляйчане атрымалі кнігу-брашуру “Нашчадкі М. К. Агінскага” і “Залескі сакратар Леанард Ходзька”.

Залессе. Фота Міхася Куляша.

Залессе. Фота Міхася Куляша.

У аранжэрэі ў Залессі. Фота Міхася Куляша.

У аранжэрэі ў Залессі. Фота Міхася Куляша.

Сцяпан Кравец. Фота Міхася Куляша.

Сцяпан Кравец. Фота Міхася Куляша.

Ля камяня Ценям Касцюшкі. Фота Міхася Куляша.

Ля камяня Ценям Касцюшкі. Фота Міхася Куляша.

Пра гісторыю Крэўскага замка распавёў паэт Уладзімір Цанунін.

Пасля ўдзельнікі праз Смаргонь вярнуліся ў Вілейку.

Як ацэньвае адзін з арганізатараў Дзяніс Канецкі, падобны тур могуць зладзіць многія таварыствы, калектывы і проста неабыякавыя людзі, якія хацелі б больш даведацца пра сваю спадчыну і ўшанаваць спадчыну знакамітага земляка ў гонар юбілею.