Жыхарам горада прапануюць стварыць эскіз парковак для ровараў, прадумаць варыянты іх размяшчэння, расказала старшыня праўлення грамадскага аб’яднання па садзейнічанні ўстойліваму развіццю Вілейскага раёна “ЗОВіК” Таццяна Цітуленка. Таксама чакаюць прапаноў, дзе ў Вілейцы можна уладкаваць роварныя дарожкі.

Эскізы можна дасылаць да 10 сакавіка на электронную пошту zovik2012@mail.ru. Тэлефон для даведак 8-044-5559011.

Пераможцаў конкурсу ўзнагародзяць. Па іх эскізах створаць паркоўкі для ровараў. Завершаць праект роварным прабегам.