2 лютага жыхар Беларусі пераязджаў праз пункт пропуску “Беняконі”. Мужчына сказаў, што не мае пры сабе незадэклараванага тавару.

Падчас дагляду аўтамабіля “Сітраэн-Ксантыя” памежнікі знайшлі 8095 пачак цыгарэт. Іх папярэдне ацанілі ў 120 мільёнаў беларускіх рублёў, тавар канфіскавалі.