Пажар адбыўся апоўначы 11 лютага ў вёсцы Лубянка Смаргонскага раёна.

Калі прыехалі выратавальнікі, жылы дом гарэў адкрытым полымем, дах абрынуўся ўнутр. Калі пажар патушылі, заўважылі на падлозе на верандзе абвуглены труп 63-гадовага гаспадара дома.

Як мяркуе прэс-сакратар Гродзенскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Наталля Жывалеўская, хутчэй за ўсё, мужчына спрабаваў выбрацца, але не здолеў гэтага зрабіць.

Суседзі характарызавалі мужчыну станоўча: жыў ціха, гаспадаркі не трымаў, вязаў венікі і гандляваў імі каля дарогі. Курыў і не грэбаваў спіртным.

У выніку пажару пашкоджаны дах, маёмасць, пашкоджаныя сцены.

Папярэдняя прычына пажару – неасцярожнасць пры курэнні.