Кіроўцам трэба быць асабліва пільнымі на гэтым участку дарогі і ў выхадныя 14 і 15 лютага.
Асаблівую ўвагу супрацоўнікі міліцыі звернуць на парушэнне кіроўцамі хуткасці, правілаў абгону і манеўравання. Выявяць п’яных кіроўцаў.
Без увагі не застануцца і пешаходы, якія не выконваюць правілы дарожнага руху, не карыстаюцца флікерамі ў цёмны час сутак.
Да парушальнікаў прыменяць самыя строгія меры адміністрацыйнага ўздзеяння.
Пра гэта паведаміла інспектар агітацыі і прапаганды ДАІ Мінскай вобласці Ірына Сапунова.