Адбыўся ён каля 11-ці гадзін 12 лютага ў вёсцы Чэхі Вязынскага сельсавета.

Гаспадар з непатушанай цыгарэтай пайшоў карміць казу. Неўзабаве ўнукі гаспадара заўважылі, што гарыць хлеў. Таксама убачыла пажар суседка, якая і патэлефанавала на “101”.

Па прыездзе выратавальнікаў хлеў гарэў адкрытым полымем. Ён згарэў амаль цалкам. Каза не пацярпела: здолела сама выбегчы з хлява.

Прычына пажару – неасцярожнасць пры курэнні, распавёў інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Дзмітры Кляшняк.