Чарговую гульню ў вышэйшай лізе чэмпіянату Гродзенскай вобласці па міні-футболе 8 лютага правяла смаргонская “Вілія”. Дома сустракалася з лідарам чэмпіянату – слонімскім “Фарсажам”.

Матч закончыўся баявой нічыёй 5:5.

Прычым, смаргонцы выйгравалі пасля першага тайма 4:1, вялі ў другім 5:2.

–  Зноў умудрыліся ўпусціць перамогу, – расчараваны гулец “Віліі” Віталь Будай. – Трэцюю гульню запар у нас такія правалы. Верагодна, адбіваецца адсутнасць трэніровак. У сувязі з рамонтам залы трэніровак у нас не было ўжо дзесьці паўтара месяца.

У першай лізе чэмпіянату футбалісты “Меліяратара” з Астраўца 8 лютага дома згулялі ўнічыю з камандай з Навагрудка 8:8. Каманда з Ашмян мінімальна прайграла гасцям, камандзе з Мастоў, 4:5.