Яна прайшла ў школе №1 Валожына. 45 навучэнцаў пятых-сёмых класаў паказалі свае веды ў правілах дарожнага руху. 

Адны навучэнцы на працягу трох гадзін выконвалі алімпіядныя заданні, рашалі білеты. Другія ў гэты час глядзелі відэаролікі па бяспецы дарожнага руху, адказвалі на пытанні тэматычнай віктарыны.

Першае месца заняла каманда Дорскага навучальна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа, другое – гімназія № 1 Валожына, трэцяе – сярэдняя школа № 1 Валожына. У творчым конкурсе “Дзеці Мінскай вобласці – за дарогі без аварый” узнагароджана каманда Ракаўскай сярэдняй школы.