Пажар адбыўся 15 лютага ў сем гадзін вечара. Гаспадар дома спаў, прачнуўся і ўбачыў, што ў пакоі многа дыму, выйшаў на вуліцу, выклікаў выратавальнікаў.

Адкрытым полымем гарэў дах летняй кухні. У выніку пажару была пашкоджаная частка даху, памяшканне не пацярпела.

Пра здарэнне паведаміў інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Вілейскага РАНС Дзмітры Кляшняк.