Ад 19 лютага пачне цяплець. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, ноччу і раніцай туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца.
19 лютага, у чацвер, будзе воблачна. На большай частцы тэрыторыі пройдуць мокры снег і дождж. Вецер заходні ўмераны. Тэмпература паветра ноччу ад -1 да – 7, днём ад -1 да +4. Атмасферны ціск будзе падаць.
У пятніцу і суботу будзе пахмурна, у асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.
20 лютага днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, ноччу – на большай частцы. Тэмпература паветра ноччу ад -4 да +2, днём ад 0 да +7.
21 лютага ў асобных раёнах чакаюцца невялікія дажджы. Тэмпература паветра ноччу ад 0 да -6, днём ад +1 да +7.