Прычына падобнага свячэння ляжыць у пабудове Сонечнай сістэмы. У плоскасці зямной арбіты знаходзіцца грандыёзнае лінзападобнае скопішча разрэджанага касмічнага пылу, якое крыху расcейвае сонечныя промні. Таму калі Сонца апускаецца пад гарызонт, з’яўляецца магчымасць убачыць і гэты пыл.

Арыентаваны конус задыякальнага святла ўздоўж так званай лініі экліптыкі, якая праходзіць праз задыякальныя сузор’і – адсюль і назва гэтай з’явы.

Адзіная перашкода, каб убачыць задыякальнае святло, паўночныя шыроты

З-за гэтага задыякальнае святло добра бачнае толькі тады, калі яно ўтварае найбольшы вугал з гарызонтам.

Такая з’ява бывае двойчы на год: у канцы лютага – пачатку сакавіка задыякальнае святло можна ўбачыць увечары на захадзе, ці ў кастрычніку – перад узыходам Сонца на ўсходзе. А паколькі ў Беларусі гэтыя перыяды года амаль заўсёды пахмурныя, то гэтая з’ява для беларусаў сапраўды рэдкая.

Дарэчы, дзве яркія зоркі ля самага гарызонту – гэта Венера і Марс.