Яна пачнецца 20 лютага і закончыцца 24 лютага на тэрыторыі Мінскай вобласці. Падчас акцыі супрацоўнікі міліцыі прымуць дадатковыя меры па прафілактыцы і папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў, раварыстаў і вазніцаў.

Аналіз дарожна-транспартнай абстаноўкі на тэрыторыі Мінскай вобласці паказвае, што працэнт здарэнняў з удзелам пешаходаў застаецца высокім.

Асноўнай прычынай, па якой адбываюцца здарэнні, з’яўляецца тое, што пешаходы не выконваюць правілы дарожнага руху. Кіроўцы не даюць перавагі пешаходам на пераходзе.

На тэрыторыі Маладзечанскага раёна ад пачатку года адбыліся тры здарэнні з удзелам пешаходаў, два з іх са смяротным зыходам.

Паводле начальніка аддзела ДАІ Маладзечанскага РАУС падпалкоўніка міліцыі Дзмітрыя Юркевіча.