Ад 20 да 22 лютага праходзіць навукова-інжынерны конкурс сярод вучняў школ і навучэнцаў каледжаў.

У адборачным туры ў катэгорыі біялагічныя навукі адабралі 12 работ, сярод іх работы вучаніц сярэдняй школы №9 Маладзечна Веранікі Руто і Ганны Ярмоленкі. Яны прадставяць свой праект на другім этапе конкурсу.

Па выніках яго чатыры лепшыя праекты прадставяць нашу краіну на Міжнародным навукова-інжынерным конкурсе. Ён пройдзе ад 10 да 15 мая ў Пітсбургу, што ў Злучаных Штатах Амерыкі.

Паводле аддзела спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкама.