У снежні ў міліцыю звярнуўся дырэктар ААТ “Праметэй”. Ён заявіў, што невядомы скраў з прадпрыемства дзве металічныя лапы для пагрузчыка, адзін камплект прэс-формаў да вібрапрэса.
Шкоду ацанілі ў 18 мільёнаў рублёў.
Пасля праверкі Маладзечанскі аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу.
Да гэтага часу вінаватага не знайшлі.
Пра здарэнне паведаміў старшы следчы Следчага камітэта Юры Багушэвіч.