Яны адбудуцца 21 лютага а 11 гадзіне дня ў дзіцячым цэнтры творчасці “Маладзік”.

У іх будуць удзельнічаць тры каманды з сярэдняй школы №1 у Маладзечне, гімназіі №7 Маладзечна. Магчыма, будзе каманда з Вілейкі.

Падчас конкурсу будзе тры намінацыі: на дальнасць палёту, дакладнасць прызямлення планераў і на працягласць іх палёту.

Па выніках конкурсаў вызначаць пераможцаў.

Распавяла Наталля Казулька, метадыст цэнтра творчасці “Маладзік”.