У інтэрнэце з’явілася пляцоўка для прызнання ў любові да роднай мовы #мнепатрэбна

Яго сутнасць у тым, каб проста прыцягнуць увагу сяброў статусам з пацешным тэкстам і такім чынам трохі падтрымаць жыццё беларускай мовы.

Гэтая невялічкая ініцыятыва і натхніла пэўную беларуска-расейскую каманду на стварэнне сайта mnepatrebna.by – месца, дзе будуць збірацца ўсе думкі беларусаў наконт таго, чаму беларуская мова павінна жыць.