Гэтыя дадзеныя апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт да Міжнароднага дня роднай мовы. Яго адзначаюць 21 лютага.
Вышэйшыя навучальныя ўстановы
Колькасць студэнтаў з беларускай мовай навучання |
0,3 тысячы студэнтаў (0,1%) |
Коькасць студэнтаў з рускай і беларускай мовамі навучання |
звыш 149 тысяч студэнтаў (41%) |
Колькасць студэнтаў з рускай мовай навучання |
каля 212 тысяч (58%) |
Установы дашкольнай адукацыі
Колькасць дзяцей, якіх выхоўваюць на беларускай мове |
43 тысячы дзяцей (10%) |
Колькасць дзяцей, якіх выхоўваюць на рускай мове |
368 тысяч дзяцей (90%) |
Установы, якія даюць агульную сярэднюю адукацыю
Колькасць дзяцей, што вывучаюць усе прадметы на беларускай мове |
135 тысяч вучняў |
Колькасць дзяцей, што вывучаюць прадметы на рускай мове |
811 тысяч (86%) |
Установы адукацыі, якія забяспечваюць сярэдне-спецыяльную адукацыю
Колькасць навучэнцаў з беларускай мовай навучання |
0,3 тысячы навучэнцаў (0,2%) |
Колькасць навучэнцаў з рускай мовай навучання |
каля 107 тысяч навучэнцаў (83%) |
Колькасць навучэнцаў з рускай і беларускай мовамі навучання |
каля 22 тысяч навучэнцаў (17%) |
Як адзначылі ў Нацстаце, ва ўстановах дашкольнай адукацыі Гродзенскай вобласці працуюць дзве рознаўзроставыя групы: адна – на літоўскай мове (14 дзяцей), другая – на польскай (18 дзяцей). У Брэсцкай і Гродзенскай абласцях ў трох установах з агульнай сярэдняй адукацыяй навучанне вядзецца на польскай мове (817 вучняў) і ў адным – на літоўскай мове (59 вучняў). У 64 школах польская мова самастойны прадмет, факультатыўны альбо вывучаецца ў гуртках. Яе вывучаюць 3,2 тысячы вучняў, яўрэйскі – 0,3 тысячы вучняў.