Каля вёскі Сакаўшчына Валожынскага раёна раніцай 22 лютага кіроўца мікрааўтобуса “Фольксваген-Транспарцёр” наехаў на жыхара Мінска.

25-гадовы малады чалавек ляжаў на праезнай частцы.

Пра гэта распавяла інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ Мінскай вобласці Ірына Сапунова.

Здарэнне адбылося каля 6 раніцы. Аўтамабілем кіраваў 20-гадовы маладзён.

Ад атрыманых пашкоджанняў пешаход загінуў на месцы. На ім не было флікераў.

Валожынскі райаддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу.