Да конкурсу Кірыл Казееў пад кіраўніцтвам выкладчыцы дадатковай адукацыі Надзеі Зелянко падрыхтаваў офлайн версію сайта “Маладзік”. Кірыл – навучэнец аб’яднання па зацікаўленасці “Камп’ютарны дызайн”.
– У гуртку я займаюся каля двух год, выключна для сябе, – падзяліўся малады чалавек. – Калі пры гэтым буду перамагаць у разнастайных конкурсах, гэта будзе выдатна.
У конкурсе Кірыл Казееў заняў другое месца.
У будучым хлопец хоча рабіць мультфільмы і апрацоўваць музыку.
Конкурс навукова-тэхнічнай творчасці “ТэхнаІнтэлект” прайшоў 20 лютага ў Жодзіне ў цэнтры тэхнічнай творчасці моладзі.