Пра гэта паведаміў начальнік службы Белгідрамета Дзмітры Рабаў.
Ад аўторка да нядзелі месцамі будзе туман. У асобных раёнах галалёд, на дарогах галалёдзіца. Па большай частцы тэрыторыі пройдзе дождж. У чацвер дадасца снег.
У пятніцу праз Беларусь будзе праходзіць актыўны атмасферны фронт. Ён прынясе больш інтэнсіўныя ападкі.
Тэмпература паветра на працягу тыдня
Дзень тыдня |
Днём |
Ноччу |
24 лютага (аўторак) |
ад +3 да +9 |
|
25 лютага (серада) |
ад +2 да +9 |
ад -2 да +5 |
26 лютага (чацвер) |
ад +1 да +8 |
ад -4 да +4 |
27 лютага (пятніца) |
ад +1 да +8 |
ад -3 да +3 |
На выхадных |
ад 0 да +7 |
ад -4 да +2 |