Ад 1 сакавіка па 15 красавіка ва ўсіх абласцях рэспублікі забаронена лоўля шчупака.

Выпадкова злоўленая рыбіна павінна быць выпушчаная ў ваду ў непашкоджаным выглядзе. У адваротным выпадку, такі ўлоў можа каштаваць рыбаку мільён шэсцьсот дваццаць тысяч рублёў. І дадаткова штраф ад 20 да 50 базавых велічыць за лоўлю рыбы ў забаронены час.

Калі вы сталі сведкам парушэння закону, тэлефануйце на “гарачую лінію” Маладзечанскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету па тэлефоне, які працуе кругласутачна: 8-0176-77-82-93.