Ён пройдзе 6 сакавіка. Першапачатковая цана зніжаная на 8,8%, да 15,5 мільярда рублёў.
Зямельны ўчастак мае плошчу ў тры гектары. У яго склад уваходзяць вытворчыя і дадатковыя цэхі, магазін, свідравіна мінеральнай вады, аўтатэхніка, абсталяванне прадпрыемства.
У залогу (іпатэцы) знаходзіцца цэх па вытворчасці безалкагольных напояў і аднапавярховы цэх вінаробства.
Пасля продажу маёмасці прадавец абяцае выплаціць даўгі банкам.
Прадаюць “Слуцкі піваварны завод” і “Слуцк-Модуль”
На продаж выстаўленыя яшчэ два прадпрыемствы Мінскай вобласці. Другога сакавіка адбудзецца аўкцыён “Слуцкага піваварнага завода”. Цана на яго зніжана на 5%. Першапачатковая ён каштаваў 17,2 мільярда рублёў.
У той жа дзень будзе прадавацца маёмасць прадпрыемства “Слуцк-Модуль” за 31,3 мільярдыа рублёў. У параўнанні з першапачатковай цаной цяпер кошт зніжаны на 60%.
Аўкцыёны праводзіць Мінскі абласны цэнтр нерухомасці і прыватызацыі.