Сучасны і паспяховы стаматалагічны цэнтр “Чэлсена-Дэнт” – выдатнае пацвярджэнне гэтаму.

Калі вы баіцеся стаматолагаў, значыць, пакуль не сталі кліентам гэтага цэнтра.

Першае, што, безумоўна, падкупляе, – зацікаўленае стаўленне да кліента. Кіраўніцтва “Чэлсены-Дэнт” заўсёды на крок бліжэй да вас. Хочаце больш даведацца пра паслугі, цэны, дактароў? Для вас рэгулярна абнаўляюць сайт chelsena.by, дзе вы знойдзеце разнастайную  патрэбную інфармацыю. Вы можаце пачытаць водгукі ці пакінуць пытанне. Нават запісацца на прыём можна праз электронную пошту, а кансультацыю атрымаць анлайн!

У цэнтры ўважлівасць і ветлівасць гарантуюць усе супрацоўнікі.

Якая б працэдура вас ні чакала – пратэзаванне, лячэнне карыесу, імплантацыя ці адбельванне зубоў, вам гарантуюць высокапрафесійную працу дасведчаных дактароў і самае якаснае абсталяванне.

На прыём у “Чэлсену-Дэнт” на хірургічную аперацыю, каб устанавіць імпланты, за іншымі паслугамі прыязджаюць не толькі з усяго рэгіёна, але і з-за мяжы. З павагай дзякуюць за работу Наталлі і Сяргею Чалнаковым, стаматолагам, якія не толькі выдатна лечаць, але і стварылі адзін з найпаспяховейшых медыцынскіх цэнтраў рэгіёна. Словам падзякі ўзгадваюць дактароў Алену Дзятковіч, Наталлю Куракіну, Наталлю Ляшковіч, Вадзіма Балінду, Ларысу Талстову.

Прыемны бонус да бездакорнага лячэння і абслугоўвання – гібкая сістэма скідак для пастаянных кліентаў “Чэлсены-Дэнт”. Існуе картка сямейнага док­тара, якая дазваляе скідку да 5%. Ёсць сістэма растэрміноўкі плацяжу.

У “Чэлсене-Дэнт” падораць усмешку, якая пачне гісторыю вашага поспеху.

Водгукі пацыентаў на работу цэнтра “Чэлсена-Дэнт”

– Вялізны дзякуй за вашу работу! Так прыемна сустрэцца з чалавекам, які прафесійна ведае сваю справу! Гэта цяпер, калі месяц прайшоў, прызвычайваешся да сваёй усмешкі, да таго, як успрымаюць цябе іншыя…

Тое, што вы зрабілі для мяне, – ГЭТА ЦУД! У вас усё атрымалася за дзесяць дзён і за смешную цану. З павагай, М. Токар.

– Клініка стварае цуд! Выказваю падзяку і прызнанне ўсяму калектыву, Чалнаковай Н.М. асабліва, за цяжкую працу, якасную і прафесійную работу. А.М. Фалей.

– Шчыра дзякую за залатыя рукі і найвышэйшы прафесіяналізм усяму вашаму дружнаму калектыву, уважлівае, спагадлівае стаўленне! Віктар Марозаў.

“Чэлсена-Дэнт” – 15 год на рынку медыцынскіх паслуг.

Стаматалагічныя паслугі вам акажуць спецыялісты прадпрыемства “Чэлсена-Дэнт”, размешчанага па адрасе: г. Мала­дзечна, вул. Ф. Скарыны, 19-а.

 “Чэлсена-Дэнт” – гэта сямейнае медыцынскае прадпрыемства, якім кіруюць дактары-стаматолагі першай катэгорыі Наталля і Сяргей Чалнаковы.

Віды работ і паслуг:

– зубатэхнічныя работы

– рэнтгеналагічная дыягностыка (дэнтальная)

– артадантычная стаматалогія

– артапедычная стаматалогія

– тэрапеўтычная стаматалогія

– хірургічная стаматалогія

Тэлефоны:  (80176) 74-16-34, факс 74-16-35, (8029) 660-36-98.

Кампот растварае эмаль зубоў

На правах рэкламы.

ПМУП «Чэлсена-Дэнт». УНП 690280824.