У маладзечанскім кінатэатры “Радзіма” і ў вілейскім “Мір” цяпер у пракаце карціна “Батальён”, падзеі якой развіваліся на лініі фронту каля Смаргоні.

Фільм распавядае пра жаночы батальён Марыі Бачкаровай, які стварылі ў 1917 годзе для таго, каб падняць дух салдатам і пусцілі ваяваць пад Смаргонню.

У карціне зняліся папулярныя расійскія акцёры Марыя Кажэўнікава, Марат Башараў, які іграе Керанскага. Актрыса з Брэста Яніна Малінчык сыграла ролю Дусі. Рэжысёр − Дзмітры Месхіеў.