Каб пазбегнуць выдалення зубоў, неабходна правільна даглядаць за імі з дзяцінства.

Як зберагчы зубы здаровымі, расказвае доктар-стаматолаг-тэрапеўт Наталля Чалнакова.

Пра ірыгатар і ёршыкі

Сярод сродкаў догляду за зубамі з’явіліся ірыгатары і ёршыкі. У адрозненне ад зубной шчоткі з пастай, чыстка зубоў ірыгатарам бескантактная, не пашкоджвае эмаль. А вада, якая падаецца з ірыгатара пад ціскам, збівае налёт і пранікае нават у недаступныя для зубной шчоткі і ніткі месцы.

Міжзубные ёршыкі – эфектыўны сродак для догляду за поласцю рота як у людзей з зусім здаровымі зубамі, так і для чысткі брэкетаў, імплантаў, каронак і пратэзаў.

Еш – не еш!

Каб зберагчы зубы, абавязкова трэба есці сырую гародніну, садавіну і іншую цвёрдую ежу. Яна патрабуе доўгага і напружанага жавання, што спрыяе прытоку крыві да сківіцы. У сырой гародніне і садавіне, рыбе і сыру ўтрымліваецца вялікая колькасць мікра- і макраэлементаў, якія спрыяюць захаванню цвёрдых тканак зуба і перашкаджаюць натуральным працэсам вымывання кальцыю. Найбольш кальцыю ў сыру. Яго варта есці амаль штодня.

Каб зберагчы зубы, абавязкова трэба есці сырую гародніну, садавіну і іншую цвёрдую ежу.

Каб зберагчы зубы, абавязкова трэба есці сырую гародніну, садавіну і іншую цвёрдую ежу.

Дарэчы некалькі слоў пра напоі. Кава, чай і большасць цёмных газіраваных напояў ўтрымліваюць рэчывы, якія спрыяюць вывядзенню з арганізма кальцыю, калію, фосфару і іншых элементаў. З часам арганізм пачынае папаўняць іх недахоп за кошт кальцыю, які ўтрымліваецца ў касцях і зубах, што прыводзіць да ўзмацнення карыёзных працэсаў у роце.

 Не піце шмат кампоту. З-за фруктовай кіслаты і цукру зубная эмаль растае на вачах.

 Вада ўплывае на зубы

Уплывае на зубы жалеза – яго павышанае ўтрыманне надае пітной вадзе жаўтлявае адценне. Пры штодзённым спажыванні такой вады вельмі хутка прымуць такое адценне і вашы зубы.

Не карыстайцеся зубачысткамі. Яны псуюць зубы, імі можна параніць дзясны. Лепш карыстацца ёршыкамі або зубной ніткай.

Будзьце асцярожныя з адбельваннем

Палоскі для адбельвання зубоў з’яўляюцца найбольш зручным метадам, каб надаць зубам беласнежнасць у дамашніх умовах. Аднак з ужываннем гэтых палосак звязаныя такія пабочныя эфекты, як раздражненне дзяснаў і адчувальнасць зубоў.

Можна выкарыстоў­ваць палоскі, але канцэнтрацыя рэчыва, якое  адбельвае, у іх павінна быць да 10%. Інакш яны могуць дрэнна паўплываць на эмаль.

За залатымі каронкамі – у Віцебск

У Беларусі толькі адной установе ў Віцебску дазволена вырабляць каронкі з золата. Толькі там можна заказаць выраб зубных пратэзаў з каштоўных металаў, якія тычацца стаматалогіі.

Цяпер стаматолагі робяць напыленне пад золата, якога хопіць на доў­гія гады.

Пра імплантацыю зубоў

Самай перадавой тэхналогіяй аднаўлення страчаных зубоў з’яўляецца імплантацыя. Сутнасць імплантацыі заключаецца ў тым, што ў сківічную касцяную тканку ўжыўляецца пратэз-імплант, які замяняе адсутны зуб.

Імплантацыя дае магчымасць замяшчаць страчаныя зубы без абточвання і дадатковай апрацоўкі суседніх зубоў.

Пасту падбірайце разам са стаматолагам

Пасту і шчотку лепш падбіраць на прыёме ў стаматолага. Зубныя пасты дзеляцца на гігіенічныя і лячэбна-прафілактычныя.

Першыя прызначаныя толькі для ачышчэння зубоў ад налёту, астаткаў ежы, а таксама надання прыемнага паху. Ніякіх актыўных кампанентаў, якія засцерагаюць зубы ад карыесу, яны не ўтрымліваюць.

Лячэбна-прафілактычныя пасты акрамя ачышчэння паверхні зубоў, падаўляюць мікрафлору, якая выклікае карыес і парадантыт (запаленчы працэс дзяснаў), спрыяе ўзнаўленню мінеральнага складу зуба і адбельванню эмалі.

Ёсць спецыяльныя зубныя пасты ад парадантозу і крыватачывасці дзяснаў. Пасля ежы можна выкарыстоўваць апалосквальнік для рота. Гэта дадатковы сродак гігіены – водны раствор актыўных кампанентаў з пэўнымі лекавымі і прафілактычнымі ўласцівасцямі.

Беражыце зубы дзяцей

Спецыяльныя стаматалагічныя гелі абязбольваюць, а таксама аказваюць антымікробнае і супрацьзапаленчае дзеянне. Некаторыя гелі можна прымяняць як  дарослым, так і дзяцям любога ўзросту.

Беражыце зубы дзяцей.

Беражыце зубы дзяцей.

Больш маладзечанцаў прыходзяць з сапсаванымі зубамі.

На прафілактыку ў стаматалогію неабходна звяртацца раз у паўгода, каб праверыць, ці не з’явіўся карыес: карыёзныя працэсы могуць быць бессімптомныя.

Многія адкладваюць наведванне стаматолага на потым, а за гэты час маленькая дзірачка ператвараецца ў вялікую. Так і большасць мала­дзечанцаў прыходзяць у стаматалогію з такімі зубамі, у якіх неабходна выдаляць нервы. Зуб вылечваюць, але ён застаецца мёртвым.

Колькі каштуе палячыць зубы?

Лячэнне зуба з выдаленнем нерва ў адным са стаматалагічных кабінетаў Мала­дзечна па прэйскуранце абыдзецца каля 400 тысяч рублёў.

На матэрыялы ідзе 155 тысяч, гэта 39 працэнтаў ад агульнай сумы, астатнія – за работу доктара. А гэта і падаткі, і агульнагаспадарчыя выдаткі.

Інфаграфіка Вольгі Юркевіч.

Інфаграфіка Вольгі Юркевіч.

Факты і міфы пра зубы

* Міжнародны дзень стаматолага адзначаецца ў дзень памяці святой Апалоніі. Яе білі па сківіцах, выбілі ўсе зубы, зладзілі за горадам вогнішча і спалілі – за тое, што яна не адмовілася ад хрысціянства.

* У пачатку сярэднявечча зубы вырывалі цырульнікі сваімі інструментамі.

* Не існуе двух аднолькавых зубных радоў. Яны практычна такія ж ўнікальныя, як і адбіткі пальцаў.

* Прыкладна адно немаўля на дзве тысячы нараджаецца ўжо з прарэзаўшымся зубам ці некалькімі.

Гісторыя поспеху ідзе ад здаровай усмешкі