Шосты рэспубліканскі турнір па грэка-рымскай барацьбе сярод юнакоў пройдзе ў Маладзечне 5-6 сакавіка.
Турнір будзе прысвечаны 55-годдзю ўтварэння Маладзечанскага раённага аддзела ўнутраных спраў (РАУС).
Турнір пройдзе ў зале грэка-рымскай барацьбы на Ясінскага. У спаборніцтвах прымуць удзел каля 300 юных спартсменаў класічнага стылю ва ўзросце 14-15 гадоў.
Адзінаборствы пройдуць у вагавых катэгорыях ад 32 да 69 кілаграмаў.