Сёлета чарга на жыллё на Ашмяншчыне паменее на 180 чалавек.

Пра будаўніцтва дамоў распавяла галоўны спецыяліст аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Ашмянскага райвыканкама Аксана Гайдукевіч.

Летась у жніўні здалі 60-кватэрны дом, сёлета ў студзені − 70-кватэрны. Абодва дамы пабудаваныя па дзяржаўным заказе і размешчаныя па вуліцы Барунскай.

Сёлета будуюць два дамы па вуліцы Барунскай, адзін на 70 кватэр, другі на 40. Фінансаванне па іх яшчэ зацвярджаюць.

У 30-кватэрным доме па вуліцы Снядэцкага восем кватэр перадалі пад арэнднае жыллё. Новыя гаспадары будуць плаціць за арэнду плюс за камунальныя паслугі без права прыватызацыі. Астатнія кватэры адносяцца да сацыяльнага жылля.

64 кватэры, размешчаныя ў некалькіх дамах у Ашмянах і раёне, перадалі са службовага ў камерцыйнае арэнднае. Гаспадары засталіся ранейшыя − работнікі сельскагаспадарчых вы­творчых кааператываў.