У ходзе падрыхтоўкі да чэмпіянату свету па хакеі, які пройдзе ў Чэхіі з 1 па 17 мая, каманда Дэйва Льюіса правядзе восем таварыскіх сустрэч.

Шэсць з іх – з будучымі сапернікамі па групе В.

2 красавіка ў спартыў­на-забаўляльным цэнтры адбудзецца матч паміж камандамі Беларусі і Латвіі. Пачатак у 19:00.

Каманда “Дынама-Маладзечна” выйшла ў плэй-оф чэмпіянату краіны па хакеі. Першым сапернікам мала­дзечанцаў у плэй-оф стане сталічная каманда “Юнацтва”. Паядынак адбудзецца ў чацвер, 26 лютага, у Мінску.