Спаборніцтвы па мнагаборстве “Тры волаты” прайшлі на базе гімназіі №10 21 лютага.
Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Маладзік” і гімназія №10 заявілі для ўдзелу пяць камандаў. У праграму мнагаборства ўваходзілі чатыры спартыўныя спаборніцтвы.
Спачатку ў ціры гімназіі юнакі спаборнічалі ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Самымі трапнымі былі Юры Лаўрышчаў, Адам Бекінг і Кірыл Казееў.
На перакладзіне сярод юнакоў 13-15 гадоў зноў вызначыўся Юры Лаўрышчаў, які падцягнуўся 17 разоў. А ва ўзроставай групе 10-12 гадоў не было роўных Івану Гамолку (11 разоў).
Пераможцай у эстафеце стала каманда “Страла”, тым самым апраўдаўшы сваю назву. А званне “Самы спрытны” атрымаў Міхаіл Прызба.