Раней указам №222 меркавалася ад 1 сакавiка (а гэта ўжо праз два дні) завяршыць пераходны перыяд. То бок, да гэтага тэрміну прадпрымальнікам неабходна было рэалізаваць рэшткі тавараў лёгкай прамысловасці без дакументаў адпаведнасці тэхрэгламену. Меркаванне прадстаўнікоў бізнес-супольнасці было ўлічана.

Указ №90, падпісаны на днях, адтэрмінаваў дату пачатку дзеяння адміністрацыйных мер і спагнання штрафаў.
Уладзімір Карагін, старшыня Прэзідыума “Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва”: “Гэта значыць, прадпрымальнікам рэкамендавана выконваць тэхнічны рэгламент, купляць прадукцыю сертыфікаваную. Ніхто не патрабуе прадпрымальнікаў займацца гэтым – павінны займацца вытворцы тых тавараў, якія паступаюць у абарачэнне на тэрыторыю МС. Але жорсткіх мер, прадугледжаных нашым заканадаўствам, не будзе прымяняцца да 1 чэрвеня. Яшчэ на тры месяцы дадзена такое права без страху атрымаць штраф – адміністрацыйнае спагнанне. Усё ж астатняе павінна дзейнічаць”, – паведамляе сайт тэлеканала АНТ.
Паводле ацэнак Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва, больш за 20 тысяч прыватнікаў не змаглі прадаць тавар з-за зніжэння пакупніцкага попыту.

У сувязі з гэтым, а яшчэ і з крызіснымі з’явамі ў расійскай эканоміцы, да якой прывязаны малы бізнес Беларусі, бізнес-супольнасць унесла ва ўрад прапанову аб працягу тэрмінаў да 1 студзеня 2017 года.

Акрамя таго, беларускія прадпрымальнікі звярнуліся ў Еўразійскую эканамічную камісію, якую просяць аб магчымасці бестэрміновай рэалізацыі рэшткаў тавару. Цяпер гэтыя пытанні абмяркоўваюцца.