Пра гэта на пленарным пасяджэнні міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай праблемам і перспектывам інавацыйнага развіцця ўніверсітэцкай адукацыі і навукі, паведаміў прарэктар па навукова-метадычнай рабоце Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы Ігар Цітовіч.

Апошнія 20 гадоў усе еўрапейскія краіны сутыкаюцца з неабходнасцю аптымізаваць сістэму устаноў вышэйшай адукацыі.  Гэта звязана як з неабходнасцю ў зніжэнні выдаткаў ва ўмовах эканамічнага крызісу, так і з дэмаграфічнай сітуацыяй.

У сярэднім прынята лічыць дастатковым адной ВНУ на 700 тысяч – 1 мільён чалавек.

Як удакладніў прарэктар, мяркуецца, што колькасць беларускіх ВНУ скароціцца з 54 да 20. Але, Ігар Цітовіч падкрэсліў, гэта задача не на бліжэйшыя год-два, а на пяцігодку, адпаведныя рашэнні неабходна будзе прыняць.

Праз некалькі гадзін пасля апублікавання інфармацыі, на сайце БелТа з’явілася паведамленне, што інфармацыя анулюецца.