Каманда Маладзечанскага раёна адзіная з рэгіёна прабілася ў фінал чэмпіянату Мінскай вобласці па міні-футболе. 

Яна заняла першае месца ў сваёй групе ў папярэдніх гульнях.

Фінальныя гульні пройдуць 14-15 сакавіка ў Слуцку. Маладзечанцам будуць супрацьстаяць каманды Дзяржынскага, Любанскага раёнаў, “Слуцкцукар” і СП Фрэбор з Барысава.