У лютым на пункце пропуску “Беняконі” затрымалі грузавую машыну, якая па накладных перавозіла разнастайны груз.

Пасля праверкі выявілі, што ў грузавым адсеку перавозяць незаяўлены ў дакументах тавар – паркетную дошку. Яе было 628 квадратных метраў.

Тавар папярэдне ацанілі ў 700 мільёнаў рублёў. Ён канфіскаваны. Пачалася адміністрацыйная справа.