Намечаны ён на 4-5 ліпеня.

Фэст “Гонару Продкаў-2015” пройдзе ў Ніжнім парку ў Вілейцы. Там плануюць збудаваць гарадзішча з замчышчам і сярэднявечным горадам.

Асноўная ідэя фэсту – гістарычная рэканструкцыя культуры і ўмоваў жыцця жыхароў Вялікага Княства Літоўскага і краінаў-суседзяў XI-XVI стагоддзяў.

Арганізатары фэсту – клуб гістарычнай рэканструкцыі “Паходня” з Вілейкі і аддзел iдэалагічнай работы, культуры i справах моладзi Вiлейскага райвыканкама пры падтрымцы Вілейскага каледжа.

На фэсце чакаецца каля трохсот удзельнiкаў з Беларусi і Расіі, паведаміў кіраўнік клуба “Паходня” Андрэй Арлоўскі.

 Гледачы змогуць пазнаёміцца з гісторыяй, культурай, побытам насельніцтва ВКЛ і яе суседзяў, убачыць сярэднявечныя ваенна-палявыя лагеры, рэканструкцыі бітваў і турніраў лучнікаў і арбалетчыкаў. А таксама – пазнаёміцца з рамёствамі, паўдзельнічаць у сярэднявечных гульнях і забавах, паслухаць этнічную музыку.

 

Фота з сайта vk.com/honaru_prodkau

Фота з сайта vk.com/honaru_prodkau

ПРАГРАМА ФЭСТУ “ГОНАРУ ПРОДКАЎ – 2015”

3 ліпеня:

– Заезд удзельнікаў фэсту. Выстаўленне лагеру.

1 дзень (4 ліпеня):
– да 11.00 Заезд удзельнікаў;
– 10.00-11.00 Музычны выступ, майстар-клас па танцам;
– 11.00-11.40 Урачыстае адкрыццё фэсту, прадстаўленне клубаў;
– 12.00-17.00 Турнір лучнікаў і арбалетчыкаў.
– 11.40-12.10 Музычны выступ;
– 12.10-14.10 Двубой збраяносцаў, турнір рыцараў;
– 12.40-13.10 Музычны выступ;
– 13.20-13.40 Батлеечная пастаноўка;
– 14.10-14.40 Тэатральная пастаноўка;
– 14.40-16.30 Турнір 5 на 5;
– 16.30-17.20 Тэатральнае прадстаўленьне “Спаленне вядзмаркі”;
– 17.20-17.50 Музычны выступ, майстар-клас па танцам;
– 17.50-18.20 Бугурты (масавыя баі);
– 18.20-23.50 Вялікі канцэрт і фаер-шоу;

2 дзень (5 ліпеня):
– 10.30-11.00 Музычны выступ;
– 11.00-12.00 Турнір алебардыстаў
– 11.30-12.40 Музычны выступ;
– 12.00-14.00 Фінал турніру лучнікаў;
– 12.40-13.40 Інсцыянаванне штурму замка;
– 13.40-14.10 Музычны выступ, майстар-клас па танцам;
– 14.10-15.40 Бугурты
– 15.40- 17.00 Музычны выступ, майстар-клас па танцам;
– 17.00-закрыццё фэсту, узнагарода пераможцаў.