Яго не стала ў нядзелю, 1 сакавіка, пасля доўгага змагання з хваробай.
Многія ведаюць яго як Якуба.
Развітанне з ім адбудзецца сёння. З дому плануюць выйсці ў 12:30. Пахаванне пройдзе на Лясных могілках у Вілейцы.
Ён выпускаў краязнаўчае выданне “Волат”. Стаў адным з актывістаў краязнаўчай суполкі віляйчан.
Як піша “Наша ніва”, для Вілейкі ён арганізаваў мноства ініцыятыў. Аляксей працаваў над выданнем паштовак, плакатаў, ладзіў вандроўкі, арганізоўваў традыцыйныя святы. Ён адзін з арганізатараў нефармальных сустрэч віляйчан з беларускімі творцамі, напрыклад, Уладзімірам Арловым, Аляксандрам Памідоравым і іншымі.
Разам з жонкай Эляй і сынам Верасам Аляксей удзельнічаў у шматлікіх культурных і краязнаўчых мерапрыемствах.
Аляксей стаў часткай культурнага жыцця Вілейшчыны.
Блізкія і тыя, хто яго ведаў, смуткуюць з прычыны смерці Аляксея.