Як паведамілі ў вучэбна-навуковай астранамічнай лабараторыі БДУ, беларусы змогуць назіраць прыватнае зацьменне з вялікай доляй перакрыцця сонечнага дыска – 70 працэнтаў.

Чакаецца, што рэдкая астранамічная з’ява будзе доўжыцца каля 2 хвілін 50 секунд і будзе назірацца прыкладна ў 13 гадзін.

Нагадаем, што гэта самае вялікае сонечнае зацьменне са жніўня 1999 года.

Вядома, што сонечнае зацьменне можа адбывацца толькі ў маладзік, калі бок Месяца, звернуты да Зямлі, не асветлены і сам спадарожнік не бачны.

Папярэджваем, што людзі, якія рызыкнуць глядзець на сонечнае зацьменне без прыняцця адпаведных мер засцярогі, могуць атрымаць апёкі сятчаткі вока і сур’ёзна пашкодзіць зрок.

Спецыялісты раяць выкарыстоўваць святлафільтры і не рэкамендуюць назіраць за з’явай праз звычайныя сонечныя акуляры.
Наступнае поўнае сонечнае зацьменне пройдзе 9 сакавіка 2016, але беларусы яго, на жаль, не ўбачаць.