За перамогу змагаліся спартсмены з Прыбалтыкі, некалькіх паўночна-еўрапейскіх краін, Расіі, Беларусі.
Тры віляйчаніны былі ў складзе зборнай БАКОГ. Мікіта Кірыевіч выступаў ва ўзроставай катэгорыі 14-15 год (да 63 кілаграмаў). Ён стаў чэмпіёнам.
На п’едэстале – Мікіта Кірыевіч. Фота забяспечана Сяргеем Кірыевічам.
Павел Кірыевіч і Яўген Канапелька змагаліся сярод 18-гадовых і старэйшых удзельнікаў у вагавай катэгорыі да 75 кілаграмаў. У Яўгена – трэцяе месца. У Паўла – другое. У фінале ён саступіў моцнаму спартсмену з Латвіі.
Першы злева – Павел Кірыевіч, трэці злева – Яўген Канапелька. Фота забяспечана Сяргеем Кірыевічам.
– Радуе, што ўсе нашы хлопцы апынуліся на п’едэстале, – кажа трэнер клуба “Самурай” з Вілейкі Сяргей Кірыевіч.