Ад 25 лютага абавязкі дырэктара КУП “Маладзечанскі водаканал” выконвае галоўны інжынер Мікалай Навіцкі.

Былому дырэктару Станіславу Бакуну не працягнулі кантракт.

Пра гэта паведаміла начальнік кадрава-юрыдычнага бюро КУП “Маладзечанскі водаканал” Наталля Субач.

Станіслаў Бакун патлумачыў, што прычынай стаў выхад на пенсію.