Ад 28 лютага па 1 сакавіка прайшоў традыцыйны штогадовы турнір па валейболе на прызы дзіцячага цэнтра “Надзея”. Гэта ўжо 13-ы па ліку турнір.

У цэнтр прыехалі мужчынскія каманды ўстаноў, прадпрыемстваў і арганізацый Вілейскага раёна.

Каманда-пераможца. Фота забяспечана Таццянай Майсак.

Каманда-пераможца. Фота забяспечана Таццянай Майсак.

Перамагла каманда цэнтра “Надзея”.

Прадстаўнікі Людвіноўскага сельсавета. Фота забяспечана Таццянай Майсак.

Прадстаўнікі Людвіноўскага сельсавета. Фота забяспечана Таццянай Майсак.

Другое месца занялі прадстаўнікі Людвіноўскага сельсавета. На трэцім месцы каманда “Энергазбыту”.

 Уладальнікі трэцяга месца. Фота забяспечана Таццянай Майсак.

Уладальнікі трэцяга месца. Фота забяспечана Таццянай Майсак.

Каманды ўзнагародзілі пераходным кубкам, дыпломамі і грашовымі прэміямі.

Найлепшымі гульцамі турніру прызналі: Аляксандра Гіля, Дзмітрыя Брылеўскага, Яўгена Маліноўскага і Яўгена Бабкевіча.

Памятнымі прызамі адзначылі ветэрана каманды цэнтра “Надзея” Уладзіміра Аляксеева. Яму ўжо 67 гадоў!.

Ветэран каманды цэнтра “Надзея” Уладзімір Аляксееў. Фота забяспечана Таццянай Майсак.

Ветэран каманды цэнтра “Надзея” Уладзімір Аляксееў. Фота забяспечана Таццянай Майсак.

Заўважылі самага актыўнага і адданага заўзятара турніру – Андрэя Петуха.

Пра ўсё гэта расказала вядучы спецыяліст па сувязях з грамадскасцю цэнтра “Надзея” Таццяна Майсак.