Школьнікі прапаноўвалі свае ідэі, як зрабіць асяроддзе больш утульным, як пазбавіцца ад дрэнных звычак. Многіх зацікавіла праблема, як моладзь бавіць вольны час.

Вучні 5-10 класаў прадставілі больш за 20 актуальных праектаў для адраджэння беларускай мовы і яе традыцый, здаровага ладу жыцця і правільнага харчавання. Выступілі супраць спайсу і інтэрнэт-залежнасці.

Прапанавалі зладзіць праект па “Буккросінгу” ў школе

Былі прапанаваныя дабрачынныя праекты, акцыі па азеляненні тэрыторыі, па ўтылізацыі непатрэбных рэчаў, дапамогі бяздомным жывёлам, акцыі “Скажам адзін аднаму дзякуй” і “Пагавары са мной”.

Каб зацікавіць іншых, вучні распаўсюджвалі флаеры і ўлёткі, паказвалі відэаролікі, праводзілі выставы, інтэрактыўныя гульні, конкурсы.

Яны зацікавіліся праектам 6 “Г” класа “Буккросінг”. Прапанавалі ўстанавіць стэнд, праз які людзі абменьваюцца паміж сабой кнігамі. Ты прыносіш сваю, у замен бярэш іншую. Дзеці мяркуюць, што гэта прывучыць чытаць кнігі.

Штогод сярод работ выбіраюцца лепшыя. Іх адпраўляюць на семінары і канферэнцыі для абмену досведам з іншымі ўстановамі адукацыі. Затым некаторыя праекты рэалізуюцца: ствараюцца творчыя групы, якія праводзяць лекцыі, інтэрактыўныя заняткі.  Вынікі падводзяцца на фестывалі дзіцяча-дарослых ініцыятыў, які праходзіць кожны год у красавіку.

Пра мерапрыемства гавораць вучні

Кірыл Ганчароў, вучань 5 “А” класа, заўважыў.

– Я меў магчымасць падзяліцца з іншымі сваімі ідэямі, магчыма, яны камусьці будуць карысныя.

Вучань 9 “Г” класа Яраслаў Яцэнка заўважыў: “Гэты кірмаш дапамог мне выказаць сваё меркаванне наконт таго, што адбываецца вакол мяне, прапанаваць свае ідэі, як зрабіць жыццё лепшым”.

Мерапрыемства прайшло 13 лютага ў гімназіі-каледжы мастацтваў.