Ад сёння пачаўся продаж квіткоў на два матчы, якія пройдуць у Маладзечне. Кошт аднаго квітка складзе 50 000 рублёў.

18 красавіка зала для гульнявых відаў спорту маладзечанскага Лядовага палаца ў 16.00 прыме ў сваіх сценах супрацьстаянне срэбных прызёраў Чэмпіянату Еўропы 2014 каманды Бельгіі, і лепшай камандай афрыканскага рэгіёну – Марока.

19 красавіка, там жа ў 16.00 адбудзецца адзін з самых цікавых матчаў чэмпіянату – Бразілія-Аўстралія.

Таксама нагадаем, што  матч адкрыцця чэмпіянату Беларусь-Бразілія пройдзе ў сценах Мінск-Арэны 17-га красавіка ў 18.30. больш падрабязны расклад можна даведацца на сайце www.belarus2015.by.

зе купіць квіткі на гэтыя матчы?
Білеты можна набыць на сайце  www.ticketpro.by  і ў касах горада.
Таксама ў Маладзечне можна будзе набыць квіткі на матчы, якія адбудуцца ў розных гарадах.