На возеры Мястра 28 лютага адбыліся спаборніцтвы па рыбнай лоўлі на льду на мармышку.

Прайшлі яны ў межах круглагадовай спартакіяды сярод працоўных калектываў раёна.

Удзельнікі лавілі рыбу з васьмі да 13 гадзін.

У камандным заліку перамаглі прадстаўнікі НДЦ “Зубраня”. У Сяргея Амельяновіча з гэтай каманды – самы вялікі улоў (больш за два з паловай кілаграмы). Злавіў ён таксама найбольшую колькасць рыбін, паведаміў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Леанід Шыдлоўскі.

Самую вялікую рыбіну выцягнуў Андрэй Ліпніцкі з Мядзельскага ПМС.