Ад чацвярга да суботы пройдзе кароткачасовы снег, на асобных участках дарог будзе галалёдзіца.

5 сакавіка, у чацвер, ноччу на большай частцы тэрыторыі, а днём месцамі пройдзе снег. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу ад 0 да -6, днём ад 0 да +6. 

У пятніцу і суботу месцамі пройдзе кароткачасовы снег. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу ад 0 да -5, пры праясненнях да -7, днём ад 0 да +5, па поўдні месцамі да +7. 

У нядзелю, 8 сакавіка, ноччу яшчэ будзе ад 0 да -5, па паўднёвым усходзе пры праясненнях да -7, а днём паветра прагрэецца ад +2 да +9. Ноччу пераважна без ападкаў, днём па паўночна-заходняй палове кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Ноччу і раніцай месцамі туман, галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца.