Ад 7 сакавіка да 10 мая дазволенае паляванне на крыжанку, чарнець чырвонагаловую, чарнець чубатую, чырка-траскунка, чырка-свістунка.

Паляванне дазволенае на самцоў у светлы час сутак, але не ў перыяд ад 11 раніцы да 18 гадзін вечара.

Дазволеныя спосабы палявання: ружэйны з засады толькі са стралка з прынаджваннем, з дапамогай падсадной качкі і (або) пудзіла ці вабіка.

Дазволеныя прылады палявання: гладкаствольная паляўнічая зброю з выкарыстаннем патронаў, набітых шротам.

Для вышуку і падачы здабытай дзічыны дапускаецца выкарыстанне паляўнічых сабак: тэр’ераў, таксаў, лягавых, спаніэляў, рэтрывераў, водных сабак.