Напярэдадні складання спісу выпускнікі моўных курсаў “Мова Нанова” знялі матывацыйнае відэа пра вышыванкі – “моду, якая яднае”.

Карысны спіс крамаў складае “Мова Нанова”. Прапанаваць дадатковыя месцы можна праз e-mail: movananova.by@gmail.com

На сайце “Мовы Нанова” збіраецца спіс крамаў і анлайн-магазінаў, у якіх можна набыць ці замовіць беларускую вышыванку, а таксама рэчы ў нацыянальным стылі ці з нацыянальнай сімволікай. На момант публікацыі спіс налічвае 25 месцаў.

У спісе не толькі вядомыя брэнды кшталту Honar, LSTR іSymbal.by, але і старонкі ў сацсетках ды “афлайнавыя” пункты продажу, а таксама кантакты прыватных майстроў.

Дадаюцца як мінскія, так і рэгіянальныя ды нават замежныя крамы.

Аўтары спісу прапануюць дадаваць свае пункты – дасылаць інфармацыю просяць на адрас movananova.by@gmail.com.

Напярэдадні складання спісу выпускнікі моўных курсаў “Мова Нанова” знялі матывацыйнае відэа пра вышыванкі – “моду, якая яднае”.

“Гэта ініцыятыва студэнтаў “Мова Нанова”, – распавядае Глеб Лабадзенка. – Наш слухач Максім Умецкі захацеў стварыць відэаролік, дзе ён з іншымі студэнтамі фатаграфуецца ў вышыванках, туды жа дадалі кадры ад іншых наведнікаў курсаў”.

А з ідэі відэа паўстала ідэя спісу, кажа ён: “У нас на курсах часта пытаюць, дзе набыць, дзе ўзяць вышыванкі. Спецыяльна ўвесь час запрашаем людзей, якія з’яўляюцца вытворцамі такой прадукцыі. Проста зразумелі, што наспеў час сабраць усё ў адным месцы”.

“Адзіная мэта, якую мы пераследуем, гэта рэклама нацыянальнага стылю”, – тлумачыць Лабадзенка.

У Маладзечне заняткі на бясплатных курсах беларускай мовы “Мова Нанова” ідуць па аўторках а 18-й гадзіне у будынку бібліятэкі “Верасок”. Пачынаць наведваць іх можна ў любы час.

У Астраўцы – па серадах а 18-й гадзіне ў гімназіі №1.

Паводле “Нашай нівы“.