На сесіі Савета дэпутатаў выступіў дырэктар Маладзечанскага малочнага камбіната Уладзімір Бобрык.
Ён распавёў, што 91% экспартнай прадукцыі ідзе на Расійскую Федэрацыю. Таму ўсе праблемы расійскага рынку адбіліся і на камбінаце. З-за гэтага згубілі больш за пяць мільярдаў долараў. Праблем дадала неабходнасць штомесяц плаціць працэнты па крэдытах − да 15 мільярдаў рублёў.
Курсавая сітуацыя напрыканцы года і высокія працэнты крэдытаў паставілі камбінат у няпростае становішча.
− Мы павысілі цану для расійскага рынку, яны да павышэння былі не гатовыя, таму і атрымалася, што ёсць астаткі, – тлумачыць Бобрык.
Камбінат мае заказчыкаў у некалькіх краінах, але гэта малы працэнт.
Расійскі рынак застаецца самым прывабным.
Але стаўку ў больш за 40% ніводнае прадпрыемства не вытрымае, упэўнены кіраўнік.
Бобрык падсумаваў, што неабходна знізіць стаўку па крэдытах і даць прадпрыемствам магчымасць зарабіць.
Райвыканкам: 2014 год быў складаны, сёлета будзе яшчэ цяжэй
У Маладзечне будзе новы намеснік старшыні райвыканкама па сельскай гаспадарцы і харчаванні
Былога дырэктара “Маладзечнаводаканала” звольнілі паводле дэкрэта №5