Вечарам у сераду, 4 сакавіка, у сваім доме са слядамі збіцця знайшлі труп 68-гадовага пенсіянера. Затрымалі падазраванага − 34-гадовага сына загінулага.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства унутраных спраў.
Цела знайшлі пасля 21 гадзіны.
Паводле папярэдняй версіі, вечарам 3 сакавіка п’яны сын падчас сваркі збіў бацьку.
Падазраванага затрымалі.
Узбуджаная крымінальная справа па артыкуле “Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання”.