Ушанавалі яго на ўрачыстасці, прысвечанай 75-годдзю стварэння Мядзельскага раёна.

Міхаіл Гардон – карэнны мядзелец, шмат ведае пра гісторыю горада. Усё яго жыццё звязанае з Мядзельшчынай. Ён – ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Доўгі час узначальваў раённы Савет ветэранаў. Уганараваны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Пашаны, іншымі ўзнагародамі.

Раней званне “Ганаровы грамадзянін Мядзельскага раёна” прысвоілі Герою Сацыялістычнай Працы Эдуарду Ціхаму, народнаму мастаку Беларусі Васілю Шаранговічу, народнай артыстцы Беларусі Марыі Захарэвіч.